Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен прывёў да прысягі новага канцлера рэспублікі Брыгітэ Бірляйн, а таксама міністраў пераходнага ўрада.
Цырымонія адбылася ў прэзідэнцкай канцылярыі ў палацы Хофбург у Вене, паведамляе аўстрыйская газета Kurier. Кабінет міністраў складаецца з 12 чальцоў: шэсць пасад занялі мужчыны, яшчэ шэсць (у іх ліку Брыгітэ Бірляйн) - жанчыны. Ніхто з іх не належыць ні да адной з партый. Пераходны ўрад будзе кіраваць краінай да датэрміновых выбараў у Нацыянальны савет, якія пройдуць у верасні.
На ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт Аўстрыі адзначыў, што яму прыемна ўпершыню прывітаць на пасадзе канцлера жанчыну.
Таксама ён пазітыўна ацаніў роўную колькасць мужчын і жанчын, якія ўвайшлі ў пераходны ўрад. Як піша ТАСС, адначасова з інаўгурацыяй Аляксандр Ван дэр Белен вызваліў ад выканання абавязкаў міністраў былога ўрада на чале з часова выконваючым абавязкі канцлера Хартвігам Легерам, якім 28 мая было даручана забяспечыць упарадкаваную перадачу ўлады пераходнаму ўраду.
Перастаноўкі ў аўстрыйскім урадзе адбыліся пасля таго, як 27 мая Нацыянальны савет (ніжняя палата парламента) вынес вотум недаверу кабінету міністраў Себасцьяна Курца ў сувязі з урадавым крызісам на фоне гучнай адстаўкі былога віцэ-канцлера Хайнца-Крысціяна Штрахе. З-за распаду кааліцыйнага ўрада Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) і Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) краіна рыхтуецца да датэрміновых выбараў у Нацыянальны савет у верасні 2019 года.
3 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/337/48242
Текущая дата: 19.11.2024