Белорусский портал в Казахстане

Узброеныя сутыкненні ў Лівіі: 32 чалавекі загінулі, 50 паранены



У выніку ўзброеных сутыкненняў каля лівійскай сталіцы Трыпалі загінулі па меншай меры 32 чалавекі, 50 атрымалі раненні, паведамляе Agence France-Presse.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Лівіі, сярод ахвяр ёсць грамадзянскія асобы. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Цяпер у Лівіі дзейнічаюць два ўрады - Урад нацыянальнай згоды на чале з прэм`ерам Фаізам Сараджам, які кантралюе захад краіны і горад Трыпалі, і часовы кабінет міністраў на чале з Абдалой Абдурахманам ат-Тані, які дзейнічае на ўсходзе краіны і падтрымліваецца Лівійскай нацыянальнай арміяй фельдмаршала Халіфы Хафтара.

4 красавіка падраздзяленні Лівійскай нацыянальнай арміі пачалі наступленне на Трыпалі. Паводле даных Euronews, Халіфа Хафтар называе сваю аперацыю антытэрарыстычнай. Тым часам Фаіз Сарадж абвінаваціў саперніка ў спробе дзяржаўнага перавароту і прыгразіў яму трыбуналам.

Ні адзін з бакоў не згадзіўся на прапанаваную ААН двухгадзінную гуманітарную паўзу для эвакуацыі мірных жыхароў і пацярпелых.

Лівійскі крызіс прадаўжаецца з 2011 года, з моманту звяржэння Муамара Кадафі. Багатая нафтай краіна фактычна была разарвана на часткі з-за шматлікіх унутраных канфліктаў.

8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/342/47479
Текущая дата: 19.11.2024