Белорусский портал в Казахстане

Тысячы людзей ушанавалі памяць мэра Гданьска ў польскіх гарадах



Жыхары Варшавы, Гданьска, Любліна, Вроцлава і Познані выйшлі на вуліцы з плакатамі "Спыні нянавісць".

Тысячы людзей выйшлі на маршы маўчання ў дзясятках польскіх гарадоў, каб ушанаваць памяць мэра Гданьска Паўла Адамовіча. У маршы маўчання ў Гданьску прыняў удзел старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск. Ён прыляцеў у Гданьск вечарам 14 студзеня і далучыўся да стыхійнага мітынгу, каб ушанаваць памяць Адамовіча.

"Для вас і для ўсіх нас мы будзем абараняць наш Гданьск, нашу Польшчу, нашу Еўропу ад нянавісці, пагарды і насілля", - заявіў на мітынгу Дональд Туск.

У "маршы маўчання", які прайшоў у Варшаве, удзельнічаў мэр горада Рафал Тшаскоўскі, які пасля смерці Паўла Адамовіча аб`явіў у сталіцы Польшчы трохдзённую нацыянальную жалобу.

Мэр Гданьска Павел Адамовіч быў сур`ёзна паранены ў час дабрачыннага канцэрта "Вялікі аркестр святочнай дапамогі", на якім у Польшчы штогод збіраюцца сродкі на дапамогу медустановам.

У час выступлення мэра 27-гадовы жыхар Гданьска, які мае псіхічнае расстройства, выбег на сцэну і ўдарыў яго нажом. Павел Адамовіч быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і перанёс складаную аперацыю, страціўшы шмат крыві. Чалавек, які напаў на яго, затрыманы.

15 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/348/46558
Текущая дата: 19.11.2024