Аб гэтым паведамляе телеканал «МИР 24».
Брытанская фармацэўтычная кампанія пачала адклікаць дазволы на продаж і выкарыстанне сваёй вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі па ўсім свеце. Рашэнне было прынята на фоне судовай цяжбы з людзьмі, якія пацярпелі ад рэдкага пабочнага эфекту.
Аднак прадстаўнікі кампаніі заявілі, што такі крок звязаны з падзеннем попыту на прэпарат. Яго выцеснілі з рынку іншыя вакцыны, больш эфектыўныя і здольныя абараніць ад новых варыянтаў COVID-19.
Калектыўны іск супраць кампаніі быў пададзены сваякамі асоб, якія пацярпелі або памерлі пасля ўвядзення прэпарата. Ён разглядаецца ў брытанскім судзе. Паведамляецца, што ў вельмі рэдкіх выпадках пасля прымянення вакцыны можа развіцца ТТС — трамбоз з сіндромам тромбацітапенія. Але наяўнасць прамой узаемасувязі паміж вакцынацыяй і ўзнікненнем ТТС не даказана.
Звязда, 11 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/35/74047
Текущая дата: 27.12.2024