Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь з Лукашэнкам на Захадзе абсалютна не патрэбная



"Беларусь з Лукашэнкам на Захадзе абсалютна не патрэбная", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "Россия 24", поўная версія якога была паказаная 4 снежня.

Інтэрв`ю было запісанае ў Мінску 29 лістапада.

"Тут павінна быць іншая ўлада, каб з распасцёртымі абдымкамі мяне сустракалі на Захадзе", — сказаў ён.

"Але мы хочам з імі супрацоўнічаць, таму што гэта найвышэйшыя тэхналогіі, гэта нашы суседзі, з якімі мы працуем і гандлюем, — падкрэсліў Лукашэнка. — І мы хочам супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі Амерыкі, таму што гэта прэміяльны рынак. Што мы там ні прадаем, гэта заўсёды даражэйшае. З задавальненнем купляюць".

Жаданне Беларусі супрацоўнічаць з заходнімі краінамі не азначае, што "мы ад кагосьці кудысьці адвярнуліся", заявіў Лукашэнка. "Мінуў той час, калі я мог кудысьці адварочвацца", — дадаў ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/354/45840
Текущая дата: 18.11.2024