Аб гэтым паведамляе амерыканскі тэлеканал CNN, спасылаючыся на заяву прэм`ер-міністра краіны Скота Морысана.
Аўстралія адмовілася падпісаць глабальны дагавор аб міграцыі, узгоднены ў ААН
Аўстралійскі прэм`ер выказаў апасенні, што далучэнне Аўстраліі да пагаднення можа стварыць пагрозу бяспецы яе граніц. Скот Морысан таксама адзначыў, што краіна не мае патрэбу ў такім пакце, паколькі здольна кантраляваць уласныя граніцы і ажыццяўляць паспяховую міграцыйную палітыку.
Скот Морысан указаў на недахопы дакумента, падкрэсліўшы, што ён не ўстанаўлівае выразнага адрознення паміж нелегаламі і людзьмі, якія выязджаюць на тэрыторыю Аўстраліі законна.
Паводле даных аўстралійскай газеты The Sydney Morning Herald, Скот Морысан мае намер таксама скараціць квоту для мігрантаў, якія прыбываюць у краіну, са 190 тыс. да 160 тыс. У ліпені 2018 года ўсе краіны - члены ААН (за выключэннем ЗША) узгаднілі канчатковы тэкст глабальнага пакта аб бяспечнай, упарадкаванай і легальнай міграцыі - першага ўсёабдымнага міжурадавага дагавора, які ахоплівае розныя аспекты гэтай сферы.
Акрамя Аўстраліі аб сваёй адмове далучыцца да пакта заявілі Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія і Ізраіль. Дагавор плануецца падпісаць па выніках міжурадавай канферэнцыі, якая пройдзе 10-11 снежня 2018 года ў Маракешы (Марока).
21 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/355/45731
Текущая дата: 18.11.2024