Белорусский портал в Казахстане

Забойства беларуса Жызнеўскага на Майдане ў 2014 годзе да гэтага часу не раскрыта



Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Украіны 21 лістапада на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пятай гадавіне пачатку акцый пратэсту, якія прывялі да падзення рэжыму прэзідэнта Віктара Януковіча.

Забойства беларуса Міхаіла Жызнеўскага, а таксама Сяргея Нігаяна (ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці) і Рамана Сеніка (Львоўскай) — першых ахвяр супрацьстаяння ўдзельнікаў Еўрамайдана і сілавікоў у студзені 2014 года ў Кіеве — да гэтага часу не раскрыта.

25-гадовы актывіст партыі УНА-УНСО Міхаіл Жызнеўскі быў забіты падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 года. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік. 13 чэрвеня 2017 года ўдастоены звання Герой Украіны (пасмяротна).

Пахаваны на могілках вёскі Знамя Працы Гомельскага раёна. Помнік неаднаразова апаганьваўся вандаламі. Бацька Жызнеўскага памёр 8 красавіка 2018 года, маці — менш чым праз месяц, 4 мая.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/355/45766
Текущая дата: 18.11.2024