Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў 12-га лістапада на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго здзіўляюць некаторыя домыслы ў СМІ наконт асноўных тэм, разгледжаных на гэтай сустрэчы.
"Якія б там ні былі разважанні, а я адсочваю сродкі масавай інфармацыі, асабліва пасля АДКБ, мяне здзіўляюць гэтыя домыслы, разважанні. Але мы вінаватыя самі і наша Міністэрства замежных спраў вінавата ў тым, што мы дастаткова выразна і дакладна не інфармавалі журналісцкую супольнасць, а праз іх - грамадства нашых краін па тэматыцы перагавораў АДКБ і гэтак далей. Я назіраю, што ўсё звялося да таго, што мы нібыта абмяркоўвалі толькі кандыдатуру будучага кіраўніка АДКБ. Так, мы абмяркоўвалі гэта пытанне, але яно заняло ў нас, напэўна, 15 хвілін", - заўважыў Прэзідэнт.
"Асноўны час у нас заняло першае пытанне - знешнепалітычная сітуацыя вакол краін АДКБ. Зразумела, абмяркоўваючы, што адбываецца па перыметры нашых дзяржаў, мы закранулі і ўнутрыпалітычную сітуацыю, але выключна з падачы таго ці іншага прэзідэнта. Ніхто там не збіраўся ўмешвацца ў тыя ці іншыя працэсы. Напрыклад, Нікол Пашынян: 9 снежня выбары ў парламент, ён закрануў гэту тэму, мы паслухалі, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - У нас прайшоў шэраг мерапрыемстваў: Мюнхенская канферэнцыя (сустрэча Асноўнай групы), форумы рэгіёнаў з Украінай і Расіяй, і я закрануў гэтыя тэмы, усё, што адбываецца вакол, як гэта ўплывае на ўнутрыпалітычныю сітуацыю. Прэзідэнты паслухалі, прынялі да ведама. Гэтак жа і іншыя прэзідэнты праінфармавалі, што адбываецца ўнутры краіны. І тут няма ніякай надзвычайшчыны".
Адносна назначэння новага кіраўніка апарату АДКБ Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Зразумела, варыянтаў было шмат. І гэта не значыць, што мы ўшчамілі Арменію, што нехта перамог, нехта прайграў. Пытанне ў тым, што Нікол Пашынян павінен проста ва ўрадзе разабрацца з сітуацыяй, таму што гэта краіна сёння ўзначальвае ЕАЭС, наш эканамічны саюз, і АДКБ - вельмі вялікая нагрузка на краіну, якая знаходзіцца ў такім пераходным перыядзе. І ці справіцца Арменія? Калі Нікол Пашынян разбярэцца і дасць нам адказ, гэта будзе ў Санкт-Пецярбургу".
Прэзідэнт падкрэсліў, што рашэнне будзе прынята на запланавай на 6 снежня сустрэчы.
12 лістапада 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/356/45580
Текущая дата: 18.11.2024