Белорусский портал в Казахстане

Знойдзены раней невядомы верш Максіма Багдановіча



Сшытак з вершамі беларускія і расійскія даследчыкі шукалі амаль сто гадоў.

Навукоўцы знайшлі дагэтуль невядомы верш беларускага паэта Максіма Багдановіча, паведаміў на адкрыцці экспертна-медыйнага форума "Маладыя навукоўцы як прыярытэт Саюзнай дзяржавы" дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

У гэтым годзе адзначаецца 150 год з дня нараджэння Максіма Горкага, таму Пастаянны камітэт прапанаваў больш дасканала вывучыць яго сувязі з сям’ёй Багдановічаў. У выніку абсалютна выпадкова быў знойдзены сшытак з вершамі класіка беларускай ліатаратуры.

Па словах намесніка дырэктара Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук Дар’і Маскоўскай, гэты сшытак беларускія даследчыкі шукалі амаль 100 гадоў, бо ён узгадваецца ў перапісцы Максіма Горкага.

"Тады яго не знайшлі, але сшытак ніхто не хаваў, проста ў архіве ён не туды патрапіў", - патлумачыла даследчык.

Дар’я Маскоўская падкрэсліла, што знаходка з’яўляецца сапраўднай сенсацыяй, таму што адзін са знойдзеных вершаў з’яўляецца невядомым. Маяркуючы па запісах самога паэта, сшытак датуецца 1913-1914 гадамі. Багдановіч пазначыў, што гэта пераклад з беларускай мовы, аднак даследчыкі не бачылі беларускі варыянт і сцвярджаюць, што ён раней нідзе не друкаваўся.

Нагадаем, што ў гэтым годзе Пастаянны камітэт Саюзнай Дзяржавы рэалізаваў праект "Горкі і Багдановічы", у межах якога Літаратурны музей Багдановіча ў Мінску атрымаў лічбавыя копіі 314 дакументаў з архіва пісьменніка Максіма Горкага. У архіве - перапіска рускага пісьменніка Максіма Горкага з беларускім этнографам Адамам Багдановічам, а таксама лісты Кацярыны і Аляксандры Пешкавай.

Sputnik
Мінск, 13 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/356/45593
Текущая дата: 18.11.2024