Дакладная прычына смерці 85-гадовай опернай зоркі пакуль не паведамляецца, пахаванне пройдзе ў панядзелак.
Вядомая оперная спявачка Мансерат Кабалье памерла ў Барселоне ва ўзросце 85 гадоў, паведаміла агенцтва Франс Прэс са спасылкай на бальніцу.
У верасні іспанскія СМІ паведамлялі, што Кабалье праходзіць лячэнне ў адной з клінік Барселоны. Паводле інфармацыі крыніц, спявачка была шпіталізаваная з-за праблем з мачавым пузыром. Газета Vanguardia паведамляла, што Кабалье можа быць выпісаная пасля свята Ла-Мерсе, якое адзначаецца 24 верасня. Пазней удакладнялася, што самаадчуванне артысткі палепшылася.
Мансерат Кабалье — сусветна вядомая спявачка, якая валодае тэхнікай віртуозных спеваў бельканта. Яна выконвала ролі ў класічных італьянскіх операх Расіні, Беліні і Даніцэці.
Міжнародная вядомасць прыйшла да Кабалье ў 1965 годзе: яна замяніла амерыканскую оперную зорку Мэрылін Хорн у партыі Лукрэцыі Борджа ў аднайменнай оперы Гаэтана Даніцэці.
Нягледзячы на ўзрост і перанесены мікраінсульт, а таксама траўму калена, у апошнія гады Мансерат Кабалье выступіла ў некалькіх тэатрах па ўсім свеце.
Выканаўца таксама ўдзельнічала ў запісе альбома з салістам гурта Queen Фрэдзі Мэрк`юры. Разам яны запісалі гімн летняй Алімпіяды ў Барселоне 1992 года, які прагучаў са сцэны ўжо пасля сыходу з жыцця Фрэдзі Мэрк`юры.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пахаванне спявачкі адбудзецца ў панядзелак.
Мінск, 6 кастрычніка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/359/45237
Текущая дата: 18.11.2024