Белорусский портал в Казахстане

Культурнай сталіцай СНД ў 2021 годзе будзе Душанбэ



На душанбінскім саміце вызначана культурная сталіца Садружнасці.

Гэты статус па рашэнні прэзідэнтаў атрымала сталіца Таджыкістана - горад Душанбэ.

Таджыкская сталіца стане культурнай сталіцай СНД ў 2021 годзе. Урады краін СНД акажуць садзейнічанне ў правядзенні культурных мерапрыемстваў у Душанбэ ў 2021 годзе.

Акрамя таго, 2021 год, па прапанове Туркменістана, абвешчаны ў СНД Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Раней паведамлялася, што Таджыкістан прапанаваў кандыдатуру Душанбэ ў сувязі з 60-гадовым юбілеем вяртання гістарычнай назвы гораду.

Міждзяржаўная праграма "Культурныя сталіцы Садружнасці" была падрыхтавана ў 2011 годзе, аб`яўленым Годам гісторыка-культурнай спадчыны СНД.

Звязда, 28 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/360/45118
Текущая дата: 18.11.2024