Белорусский портал в Казахстане

У нямецкім Кемніцы сёмы дзень пратэсты праз мігрантаў — паліцыя вывела вадамёты на вуліцы



У суботу, 1 верасьня, у нямецкім горадзе Кемніц працягнуліся пратэсты праціўнікаў, а таксама прыхільнікаў палітыкі прыёму мігрантаў у Нямеччыне.

На вуліцы гораду выйшлі з маршам 4,5 тысячы ультраправых, выказваючы сваю пазыцыю супраць прыняцьця ўцекачоў у Нямеччыне. Ім супрацьстаялі каля 3,5 тысячы ўдзельнікаў мітынгу «Сэрца замест нянавісьці» — яны заклікалі людзей да талерантнасьці ў адносінах да мігрантаў.

Хваляваньні ў Кемніцы працягваюцца з 26 жніўня, калі стала вядома пра забойства 35-гадовага немца пра арышт падазраваных — іракскага і сірыйскага мігрантаў.

У суботу ў горадзе павінен быў прайсьці «Марш маўчаньня» — у памяць пра забітага немца. Але мясцовыя ўлады забаранілі гэтую акцыю і перакрылі доступ да цэнтру гораду.

Больш за 1200 паліцыянтаў спрабавалі стрымаць сутыкненьні і заклікалі мітынгоўцаў разысьціся. На вуліцы вывелі шэсьць вадамётаў.

Мясцовыя ўлады лічаць, што гнеў натоўпу падагравалі фальшыўкі з сацыяльных сетак.

Радыё Свабода, 2 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/363/44800
Текущая дата: 18.11.2024