Паліцэйскіх аўчарак у Вене вырашылі выратаваць ад спёкі і выдалі адмысловы абутак, які не дазволіць лапам датыкацца да распаленага асфальту. Пра гэта паведамляе Wiener Zeitung.
Прэс-сакратар гарадскога паліцэйскага кіравання Мікаэла Росман заявіла, што гарачая паверхня можа прадстаўляць сур`ёзную пагрозу і прывесці да траўмаў сабак, якія вымушаныя доўгі час хадзіць па вуліцы. Звычайна лапы жывёл прыстасаваныя да высокіх тэмператур, аднак трыццаціградусная спякота, якая ўсталявалася ў Вене, прагравае асфальт да пяцідзесяці градусаў, і гэта прыводзіць да апёкаў лап.
Спецыяльна распрацаваны абутак для сабак таксама будзе карысны для працы на пажарах і абароны ад вострых прадметаў на зямлі.
Канчатковае рашэнне аб тым, абуваць жывёл ці не, застаецца за паліцэйскімі.
Прэс-сакратар адзначыла, што на турніры па валейболе, які праходзіць з 1 па 5 жніўня, для сабак таксама будуць абсталяваны прахалодныя камеры з кандыцыянерамі.
Звязда, 4 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/366/44455
Текущая дата: 18.11.2024