Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за выбух на перадвыбарным мітынгу ў Пакістане, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Выбух у паўднёва-заходняй частцы Пакістана, у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан), учыніў тэрарыст-смяротнік. У выніку загінулі 70 чалавек, яшчэ больш за 120 удзельнікаў мітынгу атрымалі раненні. Сярод загінулых - кандыдат у дэпутаты асамблеі Белуджыстана, які арганізаваў сустрэчу з выбаршчыкамі. Выбары ў ніжнюю палату парламента Пакістана назначаны на 25 ліпеня.
У Пакістане ад выбуху на перадвыбарным мітынгу загінулі 70 чалавек
Выбух прагрымеў у паўднёва-заходняй частцы Пакістана, у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан).
13 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
У Пакістане ад выбуху на перадвыбарным мітынгу загінулі 70 чалавек
Выбух прагрымеў у паўднёва-заходняй частцы Пакістана, у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан).
13 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/368/44160
Текущая дата: 18.11.2024