Белорусский портал в Казахстане

У доме атручанага «Навічком» брытанца знайшлі бутэльку, дзе захоўвалі яд



Пра гэта паведаміла антытэрарыстычнае ўпраўленне брытанскай паліцыі.

У доме брытанца Чарльза Роўлі, які атруціўся нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», выявілі невялікую бутэльку, у якой захоўваўся яд. 

Роўлі жыве ў горадзе Эймсберы, які размешчаны побач з Солсберы, дзе былі атручаны былы палкоўнік ГРУ, брытанскі шпіён Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія.

Звязда, 13 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/368/44168
Текущая дата: 18.11.2024