Аб гэтым у інтэрв`ю РИА Новости заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.
Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС Беларусі, Літва поўнасцю падтрымлівае такія дзеянні. "Інфармацыя, якой мы валодаем, якую мы давялі ў тым ліку па дыпламатычных каналах, сведчыць аб тым, што літоўскія ўлады не проста патураюць, яны фактычна падтрымліваюць і фінансуюць падрыхтоўку каляваенных фармаванняў, якія ставяць сабе за мэту звяржэнне законнай улады на тэрыторыі Беларусі і выкарыстанне тэрарыстычных, экстрэмісцкіх відаў дзейнасці ў адносінах да нашай краіны", - заявіў Сяргей Алейнік.
Ён таксама дадаў, што Беларусь у курсе фактаў падрыхтоўкі і фінансавання такіх ваенізаваных фарміраванняў у Літве.
5 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
5 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/37/73963
Текущая дата: 27.12.2024