Белорусский портал в Казахстане

Літоўскія ўлады фінансуюць баевікоў для звяржэння законнай улады ў Беларусі



Улады Літвы аказваюць падтрымку, у тым ліку фінансавую, каляваенным фармаванням на яе тэрыторыі, якія ставяць сваёй мэтай звяржэнне законнай улады ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв’ю РИА Новости заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС Беларусі, Літва цалкам падтрымлівае такія дзеянні. «Інфармацыя, якой мы валодаем, якую мы давялі ў тым ліку па дыпламатычных каналах, сведчыць аб тым, што літоўскія ўлады не проста патураюць, яны фактычна падтрымліваюць і фінансуюць падрыхтоўку каляваенных фармаванняў, якія ставяць сваёй мэтай звяржэнне законнай улады на тэрыторыі Беларусі і выкарыстанне тэрарыстычных, экстрэмісцкіх відаў дзейнасці ў дачыненні да нашай краіны», — заявіў Сяргей Алейнік.

Ён таксама дадаў, што Беларусь у курсе фактаў падрыхтоўкі і фінансавання такіх ваенізаваных фармаванняў у Літве.

Звязда, 5 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/37/74505
Текущая дата: 27.12.2024