Белорусский портал в Казахстане

Эгіпет узмацняе бясьпеку перад копцкімі калядамі



Улады Эгіпту прымаюць надзвычайныя меры бясьпекі перад копцкімі калядамі, якія адзначаюцца ў гэтую пятніцу – 7-га студзеня.

У навагоднюю ноч у царкве коптаў – эгіпцян, якія вызнаюць хрысьціянства – здарыўся выбух, які забіў 21 чалавека. Гэты тэракт стаў апошнім з шэрагу нападаў на хрысьціян у Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Эгіпецкія ўлады паведамілі, што за выбухам верагодна стаялі "замежныя элемэнты". Падобна, што выканаўца быў сьмяротнікам.

04 студзеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/371/3600
Текущая дата: 28.04.2024