Нацыянальны аэрапорт Мінск і авіякампанія Finnair 9 чэрвеня адкрылі круглагадовы прамы рэйс Хельсінкі — Мінск.
Як паведамілі ў аэрапорце, новы напрамак Finnair будзе абслугоўвацца 100-мясцовымі самалётамі Embraer-190 у двухкласнай кампаноўцы.
Рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень па аўторках і суботах. З Хельсінкі самалёты будуць адпраўляцца ў 9.45 з прыбыццём у нацыянальны аэрапорт Мінск у 11.00, зваротны рэйс — у 11.45 з прыбыццём у 13.00 у аэрапорт Хельсінкі-Вантаа. Агульны час у дарозе складзе 1 гадзіну 15 хвілін.
Як адзначаюць у аэрапорце, расклад складзены максімальна зручна не толькі для тых пасажыраў, хто вырашыў наведаць Хельсінкі, але перш за ўсё для тых, хто падарожнічае з Finnair далей у Еўропу, Азію ці Амерыку.
"Прамы рэйс у Мінск адкрывае перад жыхарамі Беларусі шырокія магчымасці для падарожжаў па ўсім свеце, — адзначыў Юха Ярвінен, камерцыйны дырэктар Finnair. — Ён злучае сталіцу Беларусі праз аэрапорт Хельсінкі-Вантаа з больш чым 100 гарадамі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна што будзе спрыяць росту як уязнога, так і выязнога турызму ў краіне".
Кампанія Finnair з`яўляецца адзіным перавозчыкам Скандынавіі, які атрымаў 4 зоркі ў рэйтынгу лепшых авіякампаній свету Skytrax. Finnair таксама восем разоў запар была прызнаная лепшай авіякампаніяй Паўночнай Еўропы на цырымоніі World Airline Awards.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2018
Мінск, 9 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/371/43764
Текущая дата: 18.11.2024