Белорусский портал в Казахстане

Місія МАГАТЭ праходзіць у Беларусі



У Беларусі праходзіць місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па пытаннях рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Семінар па пытаннях самаацэнкі Беларуссю нацыянальнай сістэмы аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі адбыўся 11 чэрвеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны.

У яго рабоце прыняў удзел намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Генадзь Ласута.

Семінар даў старт місіі МАГАТЭ - яна праходзіць з 12 па 15 чэрвеня на базе Рэспубліканскага цэнтра ўпраўлення і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Эксперты агенцтва прыбылі ў Беларусь для аказання кансультацыйнай падтрымкі па занясенні даных у інфармацыйную сістэму аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі (EPRIMS).

Місія была запытана ў сувязі з падрыхтоўкай Беларусі да правядзення EPREV-місіі МАГАТЭ па разглядзе аварыйнай гатоўнасці і рэагавання дзяржавы на ядзерныя і радыяцыйныя аварыйныя сітуацыі, якая адбудзецца ў кастрычніку.

Па выніках мерапрыемства сусветная супольнасць дасць ацэнку Беларусі і будзе меркаваць, ці гатова краіна рэагаваць на такія надзвычайныя сітуацыі.

12 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/371/43812
Текущая дата: 18.11.2024