Белорусский портал в Казахстане

Тэст на беларускасць



Можна вельмі шчыра адзначаць Дзень Незалежнасці, раскрываць рот пад музыку гімна, робячы выгляд, што ведаеш словы, але пры гэтым нічога не ведаць пра краіну, у якой жывеш. “Еўрапейскае радыё для Беларусі” прапануе кожнаму праверыць сябе на веданне ўласнай краіны. Пасля нашага тэсту можна пасміхнуцца і сказаць: “Я здаў тэст на беларускасць!” Някепская нагода для гонару! А потым можна скінуць спасылку на тэст сваім сябрам — хай таксама паспрабуюць…

Гэта толькі на першы погляд тэст на беларускасць падасца вам мілай і легкаважнай забаўкай. Мы паспрабавалі зрабіць з яго штосьці пацешнае. Але ўсё ж гэта не жарт. Скажам, вам давядзецца прыгадаць усіх прэм’ер-міністраў краіны, ведаць, якую цану Беларусь плаціць за газ, умець адрозніваць творы Купалы ад Коласа і нават разбірацца ў трэнерах футбольнай зборнай (задачка па сілах хіба што футбалістам нацыянальнай зборнай).

Праваліць тэст на беларускасць не страшна, хаця і крыху сорамна. А самае галоўнае, падручнікі па ідэалогіі тут вам ніяк не дапамогуць, дый зазубрыць такія веды немагчыма. І гэта цудоўна!

Гэта толькі першы ўзровень тэсту на беларускасць. Другі ўзровень мы складзем з вашай дапамогай. У яго ўводуць толькі вашыя пытанні. Спадзяемся, ён будзе больш складаным і нашмат больш цікавым… Скідвайце свае варыянты на e-mail: editorfm@tut.by
Зычым поспехаў!

Тэст прайсці можна на сайце Еўрарадыё


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/371/824
Текущая дата: 03.05.2024