Як паведамляе Беларуская служба Польскага радыё, прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас тэлезвароту з нагоды Дня бабулі паведаміў, што яго продкі паходзяць з ваколіц беларускага мястэчка Дзісна.
Кіраўнік Кабінэту міністраў Польшчы наведаў дом пажылых людзей ў горадзе Астралэнка, які разьмешчаны за 120 кілямэтраў ад Варшавы. Жыхары дома пачаставалі прэм’ер-міністра шарлёткай і кавай.
Старшыня ўраду пажадаў польскім бабулям і дзядулям спаўненьня мараў, шмат здароўя й радасьці ад кантактаў з унукамі.
Дзень бабулі адзначаецца ў Польшчы 21 студзеня, Дзень дзядулі — 22 студзеня.
Пра паходжаньне часткі сваёй сям’і з-пад Дзісны Матэвуш Маравецкі гаворыць пасьля 52-й сэкунды відэа.
Радыё Свабода, 21 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/383/42216
Текущая дата: 18.11.2024