Белорусский портал в Казахстане

Парламент Ізраіля зацвердзіў папраўкі да закона аб Іерусаліме



Кнесет (парламент Ізраіля) зацвердзіў 2 студзеня папраўку да "Асноўнага закона аб Іерусаліме".

Цяпер для перадачы любой часткі горада пад замежную юрысдыкцыю, у тым ліку ў рамках пагаднення аб палітычным урэгуляванні, спатрэбяцца галасы дзвюх трацей са 120 дэпутатаў палаты.

Разам з тым сам папраўлены артыкул закона аб Іерусаліме можна адмяніць большасцю ў 61 дэпутацкі голас. 6 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля і распарадзіўся пачаць перанос у гэты горад пасольства ЗША у краіне з Тэль-Авіва.

Статус Іерусаліма - адна з ключавых праблем палесціна-ізраільскага канфлікту. Ізраільцяне занялі ўсходнюю частку горада ў ходзе вайны 1967 года і настойваюць, што Іерусалім з`яўляецца "адзінай і непадзельнай" сталіцай Ізраіля.

У сваю чаргу палесцінцы хочуць зрабіць усходнюю частку горада сталіцай сваёй дзяржавы.

3 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/386/41924
Текущая дата: 18.11.2024