Белорусский портал в Казахстане

У Канадзе эфір праграмы навін упершыню правяла вядучая ў хіджабе



Мусульманка Гінэла Маса стала першай вядучай праграмы навін на канадскім тэлебачанні, якая з`явілася на экране ў хіджабе, перадае Associated Press.

Паведамляецца, што 29-гадовая журналістка з`явілася ў хіджабе на Таронцкім навінавым канале CityNews. Пасля тэлеэфіру яна напісала ў сваім твітары: «Сёння быў важны дзень для мяне. Не думаю, што жанчына ў хіджабе калі-небудзь вяла навінавы выпуск у Канадзе».

Яна адзначыла, што атрымлівае шмат у асноўным станоўчых водгукаў, хоць былі і негатыўныя каментары.

Па словах Масы, яе амерыканскія калегі-мусульманкі сутыкаюцца з шэрагам праблем пры жаданні выйсці ў эфір у хіджабе і вымушаныя працаваць «за кадрам».

«Ім кажуць, што гэта немагчыма. Мне шкада, што ім не даюць развівацца з-за чыіхсьці прадузятасцяў», - сказала тэлевядучая.

Звязда, 27 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/389/37746
Текущая дата: 17.05.2024