Францыск Скарына не толькі выдаў першую кнігу на старабеларускай мове, але і першым пачаў выдаваць кнігі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Банк Літвы выпусціў новую калекцыйную срэбраную манету наміналам €20, прысвечаную 500-годдзю выдання Бібліі Францыскам Скарынам.
У 1517 годзе ў Празе пабачыла свет "Біблія", а ўжо ў 1522 годзе ў Вільні Скарына выдаў "Малую падарожную кнігу". Першай беларускай друкаванай кнігай стаў скарынаўскі "Псалтыр".
Францыск Скарына не толькі выдаў першую кнігу на старабеларускай мове, але і першым пачаў выдаваць кнігі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Сёння ў свеце існуюць 519 адзінак асобнікаў — гэта фізічна вядомыя экзэмпляры выданняў Францыска Скарыны. Акрамя таго, беларускія даследчыкі атрымалі лічбавыя копіі гэтых выданняў, і для навуковай супольнасці ёсць магчымасць з імі працаваць.
Поўных асобнікаў "Малой падарожнай кніжкі" не захавалася. Найбольш поўныя выданні маюцца ў бібліятэках Масквы, Капенгагена і Санкт-Пецярбурга. Самыя поўныя — у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (20 кніг), у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене (18 кніг).
Мінск, 31 кастрычніка 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/393/40954
Текущая дата: 17.11.2024