Белорусский портал в Казахстане

Кіргізстан: лідэр нацыяналістаў абвінавачвае ў нападзе спэцслужбы



У Кіргізстане лідэр нацыяналістычнай партыі "Ата-Журт" сьцьвярджае, што службы дзяржбясьпекі спрабавалі яго ліквідаваць.

Паводле Камчыбека Ташыева, узброеныя людзі ўварваліся сёньня ў яго дом на ўскрайку Бішкеку і паранілі яго. Ташыеў распавядае, што дзякуючы ўмяшальніцтву яго ахоўнікаў нападнікаў удалося прагнаць. а таксама забраць некалькі пісталетаў і пасьведчаньне супрацоўніка службы дзяржаўнай бясьпекі Кіргізстану.

Міністэрства ўнутраных спраў краіны пацьвердзіла факт нападу. Служба дзяржбясьпекі зьняпраўдзіла сваю датычнасьць.

Радыё Свабода
24 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/394/2436
Текущая дата: 04.05.2024