Белорусский портал в Казахстане

Каментары Уладзімера Лаўранюка



"Беларускі бок ня вёў перамовы з Іранам і не рабіў паставак у гэтую краіну ЗРК S-300 і элемэнтаў да яго", - заявіў агенцтву Interfax сёньня прадстаўнік па інфармацыі і сувязях з грамадзкасьцю Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Уладзімер Лаўранюк.

Ён адзначыў, што "іранскі бок ніколі не зьвяртаўся да Беларусі ў пытаньнях продажу ЗРК S-300, пускавых установак да яго, іншых элемэнтаў. Адпаведна, Беларусь не ажыцьцяўляла паставак у гэтую краіну ЗРК S-300 і элемэнтаў да яго".

Іранскае інфармацыйнае агенцтва Фарс паведаміла, што Іран мае 4 ўстаноўкі S-300, дзьве зь Беларусі, яшчэ дзьве - зь дзьвюх іншых неназваных у паведамленьні краінаў. Агенцтва Фарс кантралюецца ўплывовай уладнай структурай Ірану – Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Радыё Свабода
04.08.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/399/1534
Текущая дата: 06.05.2024