Белорусский портал в Казахстане

Мазырскія канатаходцы ў Монтэ-Карла: на роліках з заплюшчанымі вачыма



Юным канатоходцы Мазырскага цэнтра цыркавога мастацтва "Арэна" ўручаны прыз "Срэбны юніёр" па выніках міжнароднага юнацкага цыркавога конкурсу "Новае пакаленне" ў Монтэ-Карла.

Конкурс праводзіцца з 2012 года ў рамках самага прэстыжнага міжнароднага цыркавога фестывалю, які традыцыйна збірае ў пачатку года ў сталіцы Княства Манака лепшых артыстаў.

Як паведамляецца на сайце Мазырскага цэнтра цыркавога мастацтва "Арэна", канатаходцы атрымалі персанальнае запрашэнне на ўдзел ад імя аргкамітэта форуму. Прычым яны прадстаўлялі Беларусь у Монтэ-Карла другі раз запар. У мінулым годзе былі адзначаны спецыяльнымі прызамі.

Сёлетняя ўзнагарода нашмат больш важкая: мазырскія канатаходцы вытрымалі сур`ёзную канкурэнцыю. Нумар, у якім удзельнічалі пяць выхаванцаў "Арэны" ад 13 да 20 гадоў, тэхнічна вельмі складаны: трэба праехаць па канаце на роліках, прайсці з вялікай вагой на плячах, а затым пераадолець гэтую адлегласць з зачыненымі вачыма і нават на адным коле.

На конкурсе "Новае пакаленне" ўстаноўлены тры галоўных прыза: "Залаты юніёр", "Срэбны юніёр", "Бронзавы юніёр". Таксама ўручаецца шмат спецыяльных прызоў. 

Мінск, 6 лютага 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/4/38604
Текущая дата: 28.04.2024