Белорусский портал в Казахстане

У Літве ад грыпу памерлі 20 чалавек



У Літве ад грыпу памерлі ўжо 20 чалавек, эпідэмія аб`яўлена ў 31 самакіраванні з 60. Такую статыстыку прадставіў цэнтр інфекцыйных захворванняў і СНІДу Літвы.

На мінулым тыдні агульны паказчык захваральнасці быў 159,9 выпадку на 10 тыс. жыхароў, у той час як у мінулым годзе ў гэты ж перыяд узровень захваральнасці быў вышэйшы: 182,7 выпадку на 10 тыс. жыхароў.

Раней паведамлялася, што ад гэтай хваробы ў сезон 2018/2019 было зарэгістравана 12 смярцей.

14 лютага 2019, Вільнюс
БЕЛТА - ЭЛЬТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/4/46858
Текущая дата: 04.05.2024