Белорусский портал в Казахстане

Жыхары Польшчы, якія напалі на беларускіх грамадзян, прыгавораныя да турэмных тэрмінаў



Трое жыхароў Голдапа (Варміньска-Мазурскае ваяводства) прыгавораныя да турэмнага зняволення за напад на групу беларусаў, якія працуюць у Польшчы, паведамляе "Радыё Польшча".

Апеляцыйны суд Беластока прыгаварыў аднаго з іх да года турмы за разбойны напад, яшчэ дваіх — да 10 месяцаў.

Паводле абвінавачання, злачынства было здзейсненае ў красавіку мінулага года. Трое маладых людзей напалі на групу беларусаў, таму што ім не спадабалася, што яны размаўлялі па-руску.

На думку пракуратуры, гэта быў напад на глебе нацыянальнай нянавісці, што знайшло пацвярджэнне падчас судовага разбору.

Усе прыгавораныя да пакаранняў раней былі судзімыя за крадзяжы і рабаванні.

БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/4/46928
Текущая дата: 19.05.2024