Белорусский портал в Казахстане

У Расіі прыпынілі працу апаратаў ШВЛ «Авента-М»



Федэральная служба па наглядзе ў сферы аховы здароўя (Расздароўнагляд​) запатрабавала прыпыніць выкарыстанне апаратаў ШВЛ «Авента-М», вырабленых з 1 красавіка 2020 года.

У Мінпрамгандлі Расіі падкрэслілі, што праверку павінны праходзіць не толькі самі апараты, але і ўмовы іх эксплуатацыі.

З-за кароткага замыкання ў апаратах «Авента-М» адбыліся два пажары ў аддзяленнях бальніц Масквы і Санкт-Пецярбурга, дзе праходзілі лячэнне хворыя на каранавірус. У выніку таго, што здарылася, загінулі шэсць чалавек.

Звязда, 13 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/4/53457
Текущая дата: 27.04.2024