Белорусский портал в Казахстане

Дадзеныя 20 млн карыстальнікаў VPN-сэрвісаў патрапілі ў інтэрнэт



Даследчая каманда vpnMentor выявіла ў адкрытым доступе ў інтэрнэце дадзеныя больш за 20 млн карыстальнікаў бясплатных VPN-сэрвісаў. Гэта дадзеныя з дадаткаў UFO VPN, Fast VPN, Free VPN, Super VPN, Flash VPN, Secure VPN і Rabbit VPN.

На неабароненым сэрвэры апынуліся электронныя адрасы, незашыфраваныя паролі, IP- і хатнія адрасы, дадзеныя аб мадэлях смартфонаў і ідэнтыфікатары прылад карыстальнікаў. Усяго каля 1,2 тэрабайтаў дадзеных. У vpnMentor адзначылі, што ў шматлікіх дадатках, дадзеныя з якіх трапілі ў інтэрнэт, больш за 1 млн запамповак у Google Play і AppStore, а карыстацкі рэйтынг – вышэй 4,5.

Звязда, 20 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/4/54729
Текущая дата: 19.05.2024