Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Міла Джуканавіча і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для кожнай краіны важна захаваць сваю ідэнтычнасць. Варта аберагаць тое каштоўнае, што трэба пакінуць нашчадкам: незалежнасць дзяржавы, яе традыцыі і самабытную культуру", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні дыялогу з Чарнагорыяй на аснове ўзаемаразумення і павагі.

"Упэўнены, што мы пераадолеем неспрыяльную палітычную кан`юнктуру, а добразычлівыя адносіны, дзелавыя і культурныя кантакты беларусаў і чарнагорцаў паслужаць надзейнай асновай для пашырэння плённага міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міла Джуканавічу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а чарнагорскаму народу - міру і дабрабыту.

13 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/4/65767
Текущая дата: 04.05.2024