Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры Беларусі пройдуць у гэтым годзе ў Індыі



Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена на прэс-канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму святу гэтай краіны.

Дыпламат адзначыў важнасць беларуска-індыйскіх культурных сувязей, развіццю якіх у многім садзейнічае абмен Днямі культуры.

"У гэтым годзе мы рыхтуемся да правядзення Дзён культуры Беларусі ў Індыі і гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне. Упэўнены, што гэта падзея дапаможа ўмацаванню культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі", - сказаў Панкадж Саксена.

Паводле яго слоў, беларусы праяўляюць вялікі інтарэс да індыйскай культуры, аб чым сведчыць і правядзенне шматлікіх індыйскіх мерапрыемстваў у Мінску і іншых беларускіх гарадах.

Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу, што ў мінулым годзе было выдадзена 8 тыс. віз беларускім грамадзянам, 6 тыс. з якіх - турыстычныя.

9 жніўня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/400/36521
Текущая дата: 18.05.2024