Белорусский портал в Казахстане

Тэракт у Стамбуле: колькасць загінулых павялічылася да 43 чалавек



Несуцяшальныя навіны прыходзяць з Турцыі. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на даныя мясцовага бюро судмедэкспертыз, колькасць загінулых у выніку тэракта ў аэрапорце Стамбула павялічылася да 43 чалавек.

Раней паведамлялася аб 36 загінулых. У спісе загінулых значацца восем іншаземцаў, сярод якіх грамадзянін Узбекістана і адна ўкраінка.

Яшчэ ў пяці ахвяр тэракта было двайное грамадзянства. Асобы чацвярых загінулых пакуль не ўстаноўлены.

Тэракт адбыўся каля ўваходу ў будынак міжнароднага тэрмінала аэрапорта імя Атацюрка.

Вядома аб трох тэрарыстах, якія ўдзельнічалі ў нападзенні. Спачатку яны адкрылі агонь са зброі па людзях, пасля чаго злачынцы ўчынілі самападрыў.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/402/36112
Текущая дата: 17.05.2024