Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў аэрапорце Стамбула



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Рэспубліцы Беларусь узрушаны вераломствам тэрарыстаў, якія ўчынілі бязлітасную атаку на пасажыраў і персанал міжнароднага аэрапорта г.Стамбула", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых мірных грамадзян адгукнулася глыбокім болем у сэрцы кожнага беларуса.

"Наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэслівае нялюдскую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/402/36113
Текущая дата: 17.05.2024