Рашэнне было прынятае кіруючым саветам альянсу 7 красавіка на пасяджэнні ў Тыране (Албанія), дзе таксама праходзіў арганізаваны еўрапейскімі кансерватарамі "Саміт Свабоды", прысвечаны пераадоленню негатыўнай спадчыны камуністычных рэжымаў.
"Для Партыі БНФ далучэнне да сям`і еўрапейскіх правацэнтрысцкіх сілаў з`яўляецца вельмі важны крокам. Альянс валодае трэцяй па велічыні фракцыяй у Еўрапарламенце, прычым яна няўхільна павялічваецца як за кошт далучэння новых партый і асобных палітыкаў, так і за кошт павелічэння падтрымкі з боку выбаршчыкаў", — прыводзіць прэс-служба Партыі БНФ словы старшыні Аляксея Янукевіча.
Ён падкрэсліў, што Партыя БНФ прынятая ў склад альянсу як паўнапраўны член, з правам голасу. Да гэтага яна на працягу дзесяці гадоў мела статус назіральніка ў еўрапейскіх партыйных структурах.
Альянс еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў заснаваны ў 2010 годзе на платформе ідэй свабоды асобы, нацыянальнага суверэнітэту, парламенцкай дэмакратыі, прыватнай уласнасці, свабоднага гандлю, сямейных каштоўнасцяў і дэцэнтралізацыі ўлады. Альянс стаіць на прынцыпах павагі аўтаноміі народаў і асобных людзей.
У склад альянсу ўваходзяць сярод іншых партыі Вялікабрытаніі, Польшчы, ЗША, Чэхіі і іншых краін. Існуюць фракцыі і групы альянсу ў Еўрапейскім парламенце, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, у Парламенцкай асамблеі НATА і іншых структурах.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/406/39031
Текущая дата: 17.11.2024