У Мадрыдзе адкрыліся моўныя курсы для беларусаў i іспанцаў, зацікаўленых у вывучэнні i практыкаванні сучаснай беларускай мовы.
У Мадрыдзе на базе Вучэбнага моўнага цэнтра "Лінгваландыя" арганізаваны курсы вывучэння сучаснай беларускай мовы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іспанскіх грамадзян, паведамілі ў прэсс-службе беларускай дыпмісіі.
Паводле інфармацыіі пасольтсва, ідэя арганізацыі курсаў належыць грамадзянцы Беларусі, кіраўніцы цэнтра "Лінгваландыя", члену Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа Святлане Яськовай.
Іспанец Крысціян Рансэра завяршыў дысертацыю па палескай гаворцы У пасольстве распавялі, што першы занятак для беларусаў i іспанцаў, зацікаўленых у вывучэнні i практыкаванні сучаснай беларускай мовы, адбыўся 1 красавіка 2017 года.
"На працягу дзвюх з паловай гадзін у вельмі станоўчай і сяброўскай атмасферы настаўнік беларускай мовы Сяргей Манюк дапамагаў іспанскім вучням пазнаёміцца з беларускай мовай, а нашым суайчыннікам у Іспаніі — успомніць вывучанае раней", — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама на занятках прысутнічалі два іспанцы, якія раней самастойна вывучалі беларускую мову і ўразілі прысутных сваімі ведамі.
Такім чынам, далёка ад роднага краю беларусы i іспанцы абменьваліся ведамі, размаўлялі па-беларуску, пашыралі свой слоўнікавы запас.
Пасольствам Беларусі ў Іспаніі будзе перададзена ў дар моўнаму цэнтру "Лінгваландыя" бібліятэка беларускіх кніг для арганізацыі вучэбнага працэсу.

Мінск, 5 красавіка 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/407/39007
Текущая дата: 17.11.2024