Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Францыі Бруна Ле Ру.
Мужчына, застрэлены ў парыскім аэрапорце Арлі ў суботу пасьля спробы нападу на вайсковы патруль, быў радыкальным ісламістам, якога ведалі францускія спэцслужбы.
Раніцай у суботу, да таго як зрабіць напад ў Арлі, мужчына, імя якога не называецца, адкрыў агонь па дарожных паліцыянтах, якія паспрабавалі спыніць яго машыну на поўнач ад Парыжу. Адзін паліцыянт быў паранены.
У аэрапорце Арлі нападнік паспрабаваў адабраць зброю ў вайсковага патруля і быў забіты. Выбуховыя тэхнікі пацьвердзілі, што «пояса сьмяротніка» на ім не было. Аэрапорт быў зачынены, некалькі тысяч чалавек, у ліку якіх апынуўся і кандыдат у прэзыдэнты Францыі Нікаля Дзюпон-Эньян, былі эвакуіраваны.
У мінулым месяцы падобны напад адбыўся каля музэю Люўр у Парыжы. У Францыі працягвае дзейнічаць уведзены пасьля тэрарыстычных нападаў рэжым надзвычайнага становішча, месцы масавага збору людзей ахоўваюць вайсковыя патрулі.
Радыё Свабода, 18 сакавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/408/38880
Текущая дата: 17.11.2024