Белорусский портал в Казахстане

Беларусь пагоршыла пазіцыі ў рэйтынгу шчаслівых краін свету



Пра гэта сведчаць звесткі новага Дакладу аб сусветным рэйтынгу шчасця.

Даклад апублікаваны напярэдадні Сусветнага дня шчасця ААН, які святкуецца 20 сакавіка.

Беларусь заняла 61-е месца з 156 краін у рэйтынгу шчаслівых краін свету. 

У 2015 годзе Беларусь займала ў гэтым рэйтынгу 59-е месца.

Рэйтынг складзены групай незалежных экспертаў арганізацыі Sustainable Development Solutions Network па замове Сеткі ААН па рашэннях у галіне ўстойлівага развіцця і апублікаваны на сайце worldhappiness.report.

Пры складанні рэйтынгу ацэньваюцца валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, працягласць жыцця, сацыяльная абароненасць, сітуацыя з правамі і свабодамі ў краіне, колькасць грошай, якія грамадзяне ахвяруюць на дабрачыннасць.

У цяперашнім рэйтынгу самымі шчаслівымі краінамі прызнаныя Данія, Швейцарыя і Ісландыя, самым няшчаснымі — Сірыя, Тога, Афганістан, Бенін і Бурундзі.

Адзначым, што ў адрозненне ад Беларусі, Расія палепшыла свае пазіцыі і заняла ў гэтым рэйтынгу 56-е месца. У 2015 годзе краіна займала 64-ты радок.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/410/34751
Текущая дата: 12.05.2024