Белорусский портал в Казахстане

Урад Вялікабрытаніі апублікаваў план выхаду з ЕС



Урад Вялікабрытаніі апублікаваў Белую кнігу, у якой прадстаўлены план па выхадзе краіны з ЕС, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як адзначыў брытанскі міністр па справах Brexit Дэвід Дэвіс, план па выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС улічвае, што для краіны важна пакінуць адзіны еўрапейскі рынак і дасягнуць пагаднення з ЕС аб бяспошлінным гандлі.

Белая кніга з`яўляецца афіцыйным дакументам, у якім брытанскі ўрад дэталізуе працэдуру Brexit. Чакаецца, што прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй запусціць механізм Brexit 9 сакавіка ў час двухдзённага саміту ЕС на Мальце.

2 лютага 2017 Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/410/38573
Текущая дата: 17.11.2024