Белорусский портал в Казахстане

Савет міністраў ЕС ухваліў адмену квот на беларускі тэкстыль



Аб гэтым паведамілі ў канцэрне "Беллегпрам".

Савет міністраў Еўрапейскага саюза па агульных справах 7 лютага адмяніў квоты на беларускі тэкстыль.

"Рашэнне прынята, але пакуль дакумент не апублікаваны. Мяркуецца, што ў ім будзе прапісаны тэрмін, з якой даты квоты на беларускі тэкстыль будуць адменены", - расказалі ў "Беллегпраме".

Праект рашэння аб адмене аўтаномных квот ЕС пры імпарце беларускіх тэкстыльных вырабаў быў ухвалены Еўрапарламентам і Камітэтам пастаянных прадстаўнікоў Еўрасаюза (COROPER).

7 лютага 2017, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/410/38610
Текущая дата: 17.11.2024