Белорусский портал в Казахстане

Беларускія праваахоўнікі сумесна з ФБР спынілі дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая выкрадала сродкі кампаній



Пра гэта паведаміла прэс-служба СК.

Падчас сумеснай аперацыі ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта і ўпраўлення "К" Міністэрства ўнутраных спраў спыненая злачынная дзейнасць міжнароднай групы, у склад якой уваходзілі беларускія грамадзяне, 

Устаноўлена, што ўдзельнікі злачыннай групы на працягу некалькіх апошніх гадоў з выкарыстаннем шкоднага праграмнага забеспячэння завалодвалі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў розных кампаній. Так, з рахунку буйной амерыканскай кампаніі групай было выкрадзена 1 млн. 350 тыс. долараў ЗША. У далейшым злачынная група спрабавала легалізаваць скрадзеныя грошы з дапамогай спецыяльна створаных для гэтых мэтаў фіктыўных кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, Кітаі, Бангладэш і іншых краінах.

У Мінску затрыманыя два актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы — жыхары горада, 1981 і 1974 гадоў нараджэння. У іх праведзеныя вобшукі, канфіскаваныя прадметы і дакументы, якія пацвярджаюць дачыненне да працы ў складзе міжнароднай злачыннай групы. Дзеянні затрыманых кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 212 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам выкарыстання камп`ютарнай тэхнікі).

Як зазначыла прэс-служба, залогам паспяховага завяршэння аперацыі па ўстанаўленні і затрыманні падазроных асоб паслужылі прафесійныя сумесныя дзеянні Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральнай пракуратуры і Федэральнага бюро расследаванняў ЗША.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/411/35255
Текущая дата: 17.05.2024