Белорусский портал в Казахстане

Пастаянны савет АДКБ узгадніў план кансультацый па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны



Пра гэта паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўзгадніў праект плана кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2016 года - першае паўгоддзе 2017 года.

"Вырашана ўнесці праект дакумента на разгляд статутных органаў АДКБ", - адзначыў прэс-сакратар. На пасяджэнні Пастаяннага савета таксама разгледжаны і ўзгоднены праект парадку дня кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, запланаваных на 19 красавіка ў Ерэване.

Акрамя таго, прынята рашэнне ва ўстаноўленым парадку прадставіць на разгляд Савета міністраў абароны АДКБ узгоднены праект рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ "Аб унясенні змяненняў у палажэнне аб Савеце міністраў абароны Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы".

13 красавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/413/35173
Текущая дата: 18.05.2024