Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце АІС у Стамбуле



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які адкрыўся 14 красавіка ў Стамбуле.

Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы выступіць на гэтым мерапрыемстве з прамовай. На палях саміту таксама плануюцца сустрэчы і перагаворы з лідарамі замежных краін.

Самміт у Стамбуле праходзіць пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру".

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек.

Беларусь і АІС маюць у многім супадаючыя падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека.

14 красавіка 2016, Стамбул
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/413/35179
Текущая дата: 18.05.2024