Белорусский портал в Казахстане

Нідэрланды хочуць змяніць пагадненне аб асацыяцыі Украіны і ЕС



Прэм`ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ па выніках дэбатаў у парламенце мае намер абмеркаваць з членамі Еўрасаюза пагадненне аб асацыяцыі з Украінай, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нідэрланды будуць настойваць на змяненнях у дакуменце з улікам рэзультатаў рэферэндуму, па выніках якога 60 працэнтаў выбаршчыкаў выступаюць супраць асацыяцыі з Украінай.

У выпадку правалу перагавораў Нідэрланды гатовы выступіць за адмену ўсіх дамоўленасцей.

Афіцыйныя вынікі рэферэндуму аб асацыяцыі ЕС і Украіны былі аб`яўлены 12 красавіка. Згодна з імі, яўка склала 32,28 працэнта і перасягнула адзнаку 30 працэнтаў, што неабходна для прызнання рэферэндуму праведзеным. Супраць ратыфікацыі прагаласавалі 2,5 млн чалавек, або 61 працэнт выбаршчыкаў, за - 1,6 млн чалавек, або 38,21 працэнта выбаршчыкаў.

14 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/413/35186
Текущая дата: 18.05.2024