Белорусский портал в Казахстане

У Латвіі імкліва памяншаецца насельніцтва



У краіны абсалютны рэкорд на планеце па памяншэнні насельніцтва. Найбольш жыхароў у рэспубліцы налічвалася ў 1990-м годзе — яшчэ ў савецкі перыяд. І з таго часу стала амаль на мільён менш: цяпер засталося — крыху больш за 1 млн 800 тыс. чалавек, паведамляюць мясцовыя СМІ.

— У нас закрыліся 400 школ, зніклі з 500 маленькіх населеных пунктаў, з’ехала амаль паўмільёна чалавек. Нават падчас вайны такой шкоды нельга нанесці, распавядае прэм’ер-міністр Латвіі Віліс Крыштапанс.

Замест вырашэння дэмаграфічнага крызісу латвійскі ўрад усё часцей гаворыць аб «прыцягненні рабочай сілы з трэціх краін».

Аналагічны пункт гледжання прапагандуюць эканамічныя і фінансавыя эксперты на тэлебачанні і ў сацсетках. Прычым, калі афіцыйныя ўлады пераконваюць суграмадзян у мэтазгоднасці «абмежаванай» міграцыі, то экспертная супольнасць ужо рыхтуе іх да допуску ў краіну мільёна замежнікаў.

Звязда, 13 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/42/72628
Текущая дата: 05.10.2024