Белорусский портал в Казахстане

Падрыўнік-смяротнік забіў больш за 10 чалавек у Афганістане



Прынамсі 10 чалавек загінулі раніцай у суботу ў афганскай правінцыі Кунар на мяжы з Пакістанам, паведамляе Рэйтар са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Падрыўнік-смяротнік пад`ехаў на матацыкле да адміністрацыйнага будынка ў горадзе Асадабадзе, ля ўваходу ў які прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. 

Выбух адбыўся каля 10 гадзін раніцы па мясцовым часе, перадае афганскі тэлеканал "Арыяна". 

Раненні атрымалі каля 40 чалавек. Большасць пацярпелых, па словах губернатара правінцыі, якога цытуе Рэйтар, выпадковыя мінакі і дзеці, якія гулялі непадалёк. 

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за выбух. У ліку загінулых згадваюцца мясцовы племянны старэйшына і камандзір апалчэння.

Звязда, 28 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/420/34489
Текущая дата: 19.05.2024