Белорусский портал в Казахстане

Выстаўка "Беларусь і беларусы" адкрываецца ў Будапешце



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Прэзентацыя перасовачнага выставачнага праекта "Беларусь і беларусы" адбудзецца 2 сакавіка ў пасольстве Беларусі ў Венгрыі (Будапешце).

Наведвальнікі выстаўкі могуць азнаёміцца з асноўнымі этапамі гістарычнага развіцця Беларусі, культурным здабыткам рэспублікі.

Экспазіцыя прадстаўляе беларускую нацыю як неад`емную частку сусветнай супольнасці, а таксама дапамагае зразумець, хто такія беларусы. Экспазіцыя складаецца з мабільных канструкцый, на якіх размешчаны тэматычныя выявы, фатаграфіі прадметаў, дакументаў, невялікія тлумачальныя тэксты на беларускай і англійскай мовах.

Падаецца кароткі гістарычны агляд, які закранае асноўныя этапы развіцця дзяржавы, раскрываюцца асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці беларусаў. Выстаўка разлічана на прэзентацыю гісторыі і культуры Беларусі за мяжой.

2 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/420/34564
Текущая дата: 19.05.2024