Белорусский портал в Казахстане

Еўропа знаходзіцца на мяжы гуманітарнага крызісу ў сувязі з прытокам бежанцаў



Аб гэтым заявіла 1 сакавіка ў Жэневе Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ).

"УВКБ папярэджвае, што Еўропа знаходзіцца на мяжы вялікага гуманітарнага крызісу, створанага ўласнымі дзеяннямі", - адзначыў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік гэтага ўпраўлення Эдрыян Эдвардс.

Ён звярнуў увагу, што Грэцыя сутыкаецца з масавым прытокам мігрантаў і бежанцаў, а краіны Старога Свету "не працуюць разам, нягледзячы на ўжо дасягнутыя пагадненні ў шэрагу сфер". Акрамя таго, "краіны адна за адной устанаўліваюць новыя абмежаванні на граніцах".

Такая практыка супярэчыць стандартам ЕС і міжнароднага права, падкрэсліў ён.

Як паведаміла 1 сакавіка ў Жэневе Міжнародная арганізацыя па міграцыі, з пачатку 2016 года ў Еўропу па Міжземным моры прыбылі 129 455 мігрантаў і бежанцаў, пры гэтым 418 чалавек загінулі або прапалі без вестак, спрабуючы дасягнуць еўрапейскіх краін.

1 сакавіка 2016, Жэнева
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/420/34803
Текущая дата: 19.05.2024